У Маскве анархісты спрабавалі правесці акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

 У ноч на нядзелю 2 красавіка невядомыя актывісты хацелі павесіць плакат «Свабоду беларускім анархістам» ля будынка амбасады Беларусі.
Софіко Арыфджанава, фота са старонкі ў фейсбуку

Софіко Арыфджанава, фота са старонкі ў фейсбуку

Затрымана супрацоўніца «Адкрытай Расіі» Софіко Арыфджанава, якая збіралася здымаць акцыю.

У пастарунку журналістку спрабавалі прымусіць падпісаць заяву, што быццам яна з'яўляецца арганізатарам акцыі. У выніку Арыфджанаву пратрымалі больш за 6 гадзін і адпусцілі  пад падпіску з'явіцца па першым патрабавані паліцыі.

Паводле openrussia.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: