У Маскве каля беларускага пасольства затрымалі не менш за 11 чалавек

У Маскве каля амбасады Беларусі, дзе праходзіць акцыя салідарнасці з пратэстоўцамі супраць Аляксандра Лукашэнкі, затрымалі прынамсі 11 чалавек. Пра гэта ОВД-Інфа  паведаміў адзін з затрыманых, музыка гурта Rodonitza Алег Клімаў.

Па словах Клімава, яго затрымалі, калі ён ішоў да амбасады Беларусі. Прычыну затрымання яму не патлумачылі. Клімаў выказаў здагадку, што падставай стала бел-чырвоная футболка з сімволікай групы Rodonitza.

Пасля яго завялі ў аўтазак яшчэ 10 чалавек, дадаў Клімаў. 

Па інфармацыі «Дажджу», акцыя каля амбасады Беларусі пачалася каля трох гадзін дня. Паводле ацэнкі "МБХ медыя", да яе далучыліся каля 150 чалавек. Як піша выданне, у акцыі ўзяла ўдзел у тым ліку спявачка, ураджэнка Беларусі Анжаліка Агурбаш.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: