У Маскве пасля ўрагану ў бальніцы трапілі амаль 150 чалавек

Залева ў Маскве ў другой палове дня 29 мая суправаджалася рэзкімі парывамі ветру, які валіў дрэвы і металічныя канструкцыі.

Ураган у Москве. Фота Aleksandr Saiganov / TASS

Ураган у Москве. Фота Aleksandr Saiganov / TASS


Амаль 150 чалавек даставілі ў бальніцы Масквы з-за ўрагану ў панядзелак, цяпер на лячэнні застаюцца 108 чалавек, у тым ліку больш за 20 дзяцей, заявіў кіраўнік дэпартамента аховы здароўя Масквы Аляксей Хрыпун.

"Учора ў другой палове дня і вечара адначасова ў 15 дарослых бальніц і шэсць дзіцячых бальніц былі дастаўлены 146 пацыентаў з рознымі пашкоджаннямі, атрыманымі падчас урагану... Са 146 чалавек, якіх прынялі ў бальніцах, там застаюцца 108 чалавек, з іх 22 дзіцяці", — цытуе хрыпуноў РІА “Новости”.

Паводле яго слоў, у большасці пацярпелых стан здавальняючы або сярэдняй цяжкасці, восем чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.

Фота з сацетак

У сярэдзіне дня ў панядзелак на Маскву абрынуўся ўраган. Лівень суправаджаўся рэзкімі парывамі ветру, з-за якіх падалі дрэвы і металічныя канструкцыі.

Паводле апошніх звестак, загінулі 11 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Большасць з іх прыціснулі дрэвы. Усяго ў Маскве ўпалі больш за тысячу дрэў.

Фота з сацетак

Большасць жыхароў Масквы не атрымалі смс-абвестак пра тое, што насоўваецца ураган.

Паводле Інтэрфаксу, учорашні ураган у Маскве стаў самым смяротным за апошнія 100 гадоў.

Падобнае бедства ў сталіцы здарылася ў чэрвені 1998 года, тады загінулі дзевяць чалавек. А ў 1904 годзе ў выніку смерчу ў Маскве памерлі больш за 100 чалавек.

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: