У Маскве перакрылі Цвярскую. Сцягнутыя аўтазакі і бронетэхніка

У Маскве закрылі для пешаходаў вуліцу Цвярская, дзе павінен прайсці апазіцыйны мітынг. Сцягнутыя аўтазакі і бронетэхніка.

Вуліца Цвярская ў Маскве. Фота tvrain.ru

Уваход на вуліцу Цвярская ў Маскве перакрылі спецтэхнікай. Да вуліцы таксама сцягнутыя аўтазакі і бронетэхніка, перадае tvrain.ru. Перакрытыя і сумежныя з Цвярской вуліцы. Зараз патрапіць на Цвярскую можна толькі пры наяўнасці спецыяльнага пропуску. На вуліцы знаходзяцца людзі, якія мантуюць дэкарацыі для правядзення свята "Часы і эпохі".

Для праезду аўтамабіляў Цвярскую перакрылі яшчэ 11 чэрвеня з 18:00.

Вуліца Цвярская ў Маскве. Фота tvrain.ru

Вуліца Цвярская ў Маскве. Фота tvrain.ru

Напярэдадні палітык Аляксей Навальны абвясціў, што ўзгоднены з гарадскімі ўладамі мітынг на праспекце Сахарава пераносіцца на Цвярскую. Такое рашэнне было прынята з-за адмовы ўсіх падрадчыкаў супрацоўнічаць з арганізатарамі акцыі і ўсталёўваць на праспекце Сахарава сцэну і гук для выступу.

Намеснік галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы» Уладзімір Варфаламееў апублікаваў фатаграфіі перакрытай Цвярской у Twitter.



Шэсце на Цвярской вуліцы не ўзгоднена з мэрыяй Масквы. Паліцыя горада апублікавала афіцыйнае папярэджанне для ўдзельнікаў акцыі аб недапушчальнасці любых правакацыйных дзеянняў.

"Паколькі на Цвярской вуліцы запланаваны масавыя святочныя мерапрыемствы да Дня Расіі, то любыя правакацыйныя дзеянні з боку пратэстоўцаў будуць расцэньвацца як пагроза грамадскаму парадку і неадкладна спыняцца", — паведамляецца на сайце маскоўскай паліцыі.

Пра тое, што маюць намер правесці акцыю на праспекце Сахарава паведамілі жыхары пяціпавярховікаў-хрушчовак, што пратэстуюць супраць зносу дамоў.

Паводле tvrain.ru, www.kommersant.ruwww.unian.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: