Акцыя «Вяртанне імёнаў» у Маскве

У Маскве праходзіць акцыя «Вяртанне імёнаў», прысвечаная ахвярам палітычных рэпрэсій. У Салавецкага каменя на Лубянцы людзі зачытваюць імёны людзей, расстраляных у СССР
hro.org

hro.org

«Напярэдадні дзяржаўнага Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, з 10 раніцы да 10 вечара, змяняючы адзін аднаго, з году ў год мы чытаем на Лубянскай плошчы імёны людзей, расстраляных у Маскве ў гады савецкага тэрору. Імя, прозвішча, узрост, прафесія, дата расстрэлу — тысячы імёнаў прагучаць у гэты дзень над Лубянскай плошчай. Людзей расстрэльвалі таемна — мы робім памяць пра іх публічнай», — гаворыцца на  сайце Міжнароднага мемарыяла, які з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

Акцыя «Вяртанне імёнаў» праводзіцца з 2007 года — кожны год 29 кастрычніка, напярэдадні Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!