У Маскве прайшло шэсце памяці Барыса Нямцова

У Маскве апазіцыйныя рухі правялі марш, прымеркаваны да гадавіны гібелі Барыса Нямцова. У ім узялі ўдзел не менш за 6 тысяч чалавек.
Шэсце, узгодненае са сталічнымі ўладамі, стартавала днём 24 лютага на Страсным бульвары. Яго ўдзельнікі прайшлі па Бульварнаму кальцу да праспекта Сахарава. Рух у гэтым раёне быў абмежаваны.

Сталічныя ўлады і незалежныя назіральнікі разышліся ў ацэнках колькасці маршу. Паводле падлікаў розных арганізацый, у шэсці маглі прыняць удзел ад 6 да 20 тысяч чалавек. У ходзе шэсця яго ўдзельнікі выкрыквалі палітычныя лозунгі. Яны неслі сцягі Расіі і палітычных рухаў, а таксама транспаранты. Акцыя прайшла мірна. Затрыманняў не было.

На шэсці былі калоны руху «Салідарнасць», «Адкрытай Расіі», партыі «Яблык». Апошнюю на акцыі прадстаўляў у тым ліку Рыгор Яўлінскі, побач з якім ішоў упаўнаважаны па правах дзіцяці ў сталіцы Яўген Бунімовіч.

Прыняў удзел у шэсці і Аляксей Навальны з сям'ёй. Ён прайшоў па бульвары ў атачэнні журналістаў. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі ПАРНАС, анархісты, а таксама члены шэрагу нацыяналістычных арганізацый.
Акрамя Масквы апазіцыйныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах краіны. Так, у Санкт-Пецярбургу мітынг прайшоў на плошчы ля Фінляндскага вакзалу, у Яраслаўлі — побач з домам, у якім жыў Барыс Нямцоў, які працаваў у Яраслаўскай абласной думе.

Барыс Нямцоў быў забіты ў 2015 годзе на Вялікім Маскварэцкім мосце. У 2017 годзе за яго забойства да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму быў прыгавораны былы вайсковец чачэнскага батальёна ўнутраных войскаў «Поўнач» Заур Дадаеў. Яшчэ двое ўдзельнікаў забойства — Анзор і Шадзід Губашэвы — атрымалі па 19 і 16 гадоў турмы адпаведна, Цемірлан Эскерханаў — 14 гадоў, Хамзат Бахаеў — 11 гадоў.

Паводле rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!