У Маскве пракаментавалі скандал з Башыравым, які аказаўся Героем РФ

У Маскве пракаментавалі скандал з "бізнесменам-турыстам" Русланам Башыравым, які аказаўся палкоўнікам Анатолем Чапігам, Героем РФ. Гэта выявіла сумеснае расследаванне выданняў Bellingcat і The Insider.
Марыя Захарава. Фота: ria.ru

Марыя Захарава. Фота: ria.ru

Фігурант справы аб атручванні ў англійскім горадзе Солсберы Сяргея і Юліі Скрыпалёў — прафесійны дыверсант-разведчык, які ваяваў у Чачні, мае непасрэднае дачыненне да Галоўнага ўпраўлення генштабу (былога ГРУ) Узброеных сіл Расіі.

Відаць, таксама афіцэрам з'яўляецца і спадарожнік "Башырава", які меў дакументы на імя і прозвішча Аляксандра Пятрова. Як вядома, яны былі ў Солсберы ў дзень атручвання "Навічком" Скрыпалёў, пасля вярнуліся ў Лондан і тэрмінова выехалі ў Расію. Пасля таго, як брытанская паліцыя назвала прозвішчы гэтых расіян, як падазраваных, апублікавала фота і відэа іх "падарожжа", "Башыраў" і "Пятроў" далі кароткае інтэрв'ю тэлеканалу RT, у якім ўсё адмаўлялі. Але ім ніхто не паверыў.

Пасля з'яўлення чарговага расследавання Bellingcat і The Insider афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава назвала публікацыю "новым укідам" і працягам кампаніі па адцягванні ўвагі ад таго, што адбылося ў Солсберы. Яна лічыць, што доказаў дачынення расійскіх спецслужбаў да скандальнай справы ў брытанскага боку няма.



Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: