У Расіі адбываюцца мнагалюдныя акцыі пратэста. У Маскве пачаліся стычкі з АМАПам (абноўлена)

Нашы ўсходнія суседзі масава падтрымліваюць апазіцыянера Аляксея Навальнага.

У Маскве пратэсты пачаліся на Пушкінскай плошчы. Паглядзіце, колькі людзей сабралася на месцы пратэсту па стане на 13.55.

Пазней людзей на плошчы сабралося вельмі шмат. Тэлеграм-каналы пішуць, што Пушкінская запоўненая, частка пратэстоўцаў размясцілася на Тверской.

Таксама паведамляецца, што пачаліся стычкі з сілавікамі, у выніку якіх пратэстоўцы адабралі ў амапаўцаў дубінкі.

Між тым яшчэ да мітінгу адбыліся затрыманні вядомых асоб — паплечніцы Навальнага Любові Собаль і вядомага блогера Іллі Варламава. «Новы Час» працягне сачыць за падзеямі.



Паведамляецца, што ад Пушкінскай плошчы пратэстоўцы накіраваліся ў бок Крамля. Таксама гучаць заклікі ісці на Чырвоную Плошчу.

На Страсным бульвары людзі выйшлі на праезную частку.

Жорсткія сутычкі з АМАПам.

А гэта Піцер. Бо акцыі пратэсту пракаціліся сёння па ўсёй Расіі, адбыўшыся літаральна ва ўсіх буйных гарадах.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю Навальны вярнуўся ў Маскву пасля пяцімесячнага лекавання ў Берліне ў выніку атручэння рэчывам з таксічнай групы «Навічок». Яго адразу затрымалі і прысудзілі да 30 сутак няволі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: