У Маскве склалі мапу сметніц, дзе можна пахарчавацца

Маскоўскія фрыганы — людзі, якія з ідэйных меркаваньняў не купляюць ежу, а спажываюць яе лішкі са сьметніц — склалі карту звалак, зь якіх можна паесьці, піша «Маскоўскі камсамолец». Гаворка ідзе пра месцы, куды трапляе ежа са скончаным тэрмінам прыдатнасьці з маскоўскіх супэрмаркетаў, піша Свабода.

Фота "Звязда"

Фота "Звязда"

Цяпер на мапе каля 30 кропак, і яна папаўняецца. Плян знаходзіцца ў адкрытым доступе.

Паводле фрыганаў, многія прадуктовыя сеткі наўмысна псуюць выкінутую ежу, каб яе ня бралі бясплатна. У асноўным, так паступаюць крамы эканом-клясы. Таму на тое, каб знайсьці добрую кропку зь неатручанай ежай, фрыганы марнуюць нямала сіл.

Яны запэўніваюць, што нядаўна пратэрмінаваная ежа цалкам прыдатная для ўжываньня. Таксама фрыганы адзначаюць, што ў Расеі часта лепяць тэрміны прыдатнасці на тавары, якія яго ня маюць або могуць захоўвацца значна даўжэй. Гаворка, напрыклад, пра мёд і кансэрвы ў бляшанках.

Фрыганы — людзі, якія з ідэйных меркаваньняў сілкуюцца зь сьмецьцевых бакаў. Яны лічаць, што гараджане выкідваюць занадта шмат добрых прадуктаў, таму ўжываюць тое, што ня зьелі іншыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!