У Маскве затрымалі ўдзельнікаў адзіночных пікетаў у падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі

У Маскве ля Адміністрацыі прэзідэнта паліцыянты затрымалі сем удзельнікаў адзіночных пікетаў у падтрымку грамадзян Беларусі, якія пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі.
Фота Уладзіслава Неймарка, twitter.com/MBKhMedia

Фота Уладзіслава Неймарка, twitter.com/MBKhMedia


Пра гэта "МБХ медыя" паведаміў сябра партыі "Яблоко" Уладзіслаў Неймарк.

Паводле яго слоў, у адзіночныя пікеты паспелі ўстаць толькі два чалавекі — сам Неймарк і яшчэ адна дзяўчына. Яны трымалі плакаты "Мае падаткі не для катаванняў беларусаў" і "Хопіць карміць таракана". Пасля гэтага паліцэйскія затрымалі ўсіх, хто знаходзіўся побач, у тым ліку карэспандэнта Avtozak LIVE Мікіту Ступіна і непаўналетнюю дзяўчыну.

Неймарк дадаў, што паліцэйскія не патлумачылі актывістам прычыну затрымання. Цяпер іх даставілі ў АУС "Кітай-горад".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: