У Маскве зладзілі пратэст супраць вынікаў выбараў у Думу. Улады ўключылі песню «Дядя Вова, мы с тобой!» (відэа)

Нічога не нагадвае?

«На Пушкінскай плошчы ў Маскве праходзіць няўзгодненая ўладамі акцыя КПРФ супраць вынікаў выбараў. Спачатку паліцыянты доўга прасілі ўсіх разысціся, а цяпер уключылі песню «Дядя Вова, мы с тобой», якая заглушае выступы палітыкаў», — напісаў у сваім тэлеграм-канале вядомы расійскі журналіст Аляксей Півавараў.

Выбары ў Дзяржаўную Думу прайшлі 19 верасня. Большасць дэпутацкіх мандатаў атрымала праўладная партыя «Единая Россия». Грамадзянская супольнасць Расіі адзначае, што галасаванне суправаджалася масавымі фальсіфікацыямі.  


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: