У Мексіцы бар закідалі «кактэйлямі Молатава», загінулі 23 чалавекі

Злачынцы распачалі страляніну, а пасля сталі кідаць у бар бутэлькі з запальнай сумессю. Ахвярамі нападу сталі 8 жанчын і 15 мужчын.

Фота: twitter.com/daviddelapaz

У мексіканскім горадзе Коацакоалькас у ноч на 28 жніўня невядомыя закідалі бар "кактэйлямі Молатава". У выніку атакі загінулі 23 чалавекі.

Паводле дадзеных выдання El Universal, у бары адбыўся выбух і пажар. Па словах відавочцаў, гаворка ідзе пра наўмысную атаку з дапамогай "кактэйляў Молатава".

Злачынцы спачатку адкрылі агонь са зброі, пасля чаго пачалі кідаць унутр бутэлькі з запальнай сумессю.

Паведамляецца пра 23 загінуўшых, у тым ліку пра 8 жанчын. Яшчэ 13 чалавек пацярпелі і былі шпіталізаваныя.

Excelsior адзначае, што бар у партовым горадзе знаходзіўся ў раёне, які лічыцца месцам сутыкнення канфліктуючых злачынных груповак. Газета Razon піша, што міністэрства дзяржбяспекі Мексікі ўжо пачало аперацыю па пошуку і затрыманні нападнікаў.

Паводле korrespondent.net

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: