У Мілане забаранілі пракат электрасамакатаў

У канцы ліпеня ўлады Мілана пачалі тэставаць новыя меры, якія дазваляюць ездзіць на самакатах з хуткасцю да 6 кіламетраў на гадзіну ў пешаходных зонах, але забараняюць язду на іх па ходніках.



У Мілане ўвялі забарону на дзейнасць кампаній, якія прадастаўляюць электрасамакаты на пракат, паведамляюць еўрапейскія СМІ. Такія абмежаванні будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль у Італіі не будуць выпрацаваныя выразныя правілы выкарыстання гэтых самакатаў.

У пачатку чэрвеня ў Італіі было прынята распараджэнне, якое дазваляе язду на электрасамакатах у пешаходных зонах, па веладарожках, а таксама ў зонах, дзе дазволеная хуткасць не перавышае 30 км/г. Аднак разам з тым яно патрабуе, каб кожныя асобныя камуны ўсталёўвалі свае правілы.

У канцы ліпеня ўлады Мілана пачалі тэставаць новыя меры, якія дазваляюць ездзіць на самакатах з хуткасцю да 6 км/г у пешаходных зонах, але забараняюць язду на іх па ходніках.

Шырокую папулярнасць электрасамакаты атрымалі ў Еўропе ў апошнія некалькі гадоў. Аднак іх выкарыстанне ўсё часцей прыводзіць да траўмавання людзей.

Раней у Хельсінкі (Фінляндыя) паліцыя ўпершыню выпісала чатыры штрафы карыстальнікам гарадскіх службаў пракату самакатаў — людзі здзяйснялі небяспечныя манеўры на ажыўленым тратуары.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: