Кожную хвіліну 20 чалавек становяцца бежанцамі

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бежанца. Па стане на канец 2016 года з-за войнаў, гвалту і пераследу свой дом былі вымушаны пакінуць больш за 65 мільёнаў чалавек — гэта больш, чым усё насельніцтва Вялікабрытаніі.

Такая статыстыка прыводзіцца ў штогадовай справаздачы УВКБ ААН «Глабальныя тэндэнцыі», апублікаванай 19 чэрвеня.

У справаздачы адзначаецца, што тэмпы, з якімі людзі перамяшчаюцца не па сваёй воле, застаюцца вельмі высокімі. У сярэднім, у мінулым годзе кожную хвіліну 20 чалавек былі вымушаны пакінуць свой дом.

Канфлікт у Сірыі, які цягнецца ўжо сёмы год, зрабіў бежанцамі 5.5 млн чалавек. Увогуле 65% насельніцтва Сірыі (12 млн человек) вымушаны перамяшчацца ўнутры краіны ці жыць за яе межамі ў якасці бежанцаў.

Па стане на канец 2016 года сваю радзіму пакінулі агулам 7.7 млн калумбійцаў, 4.7 млн афганцаў, 4.2 млн іракцаў. Бежанцамі з'яўляюцца каля 3.3. млн жыхароў Паўднёвага Судана.

Асабліва жахлівым з'яўляецца становішча дзяцей, якія складаюць палову бежанцаў у свеце. На жаль, 75 000 хадайніцтваў аб прадастаўленні сховішча былі атрыманы ад дзяцей, якія вандруюць сам-насам ці асобна ад бацькоў.

У мінулым годзе большая частка навін была прысвечана перасяленню бежанцаў у развітыя краіны, а таксама намаганням некаторых дзяржаў абмежаваць ім доступ нават праз усталяванне памежных бар'ераў.

Тым не менш, лічбы ў дакладзе паказалі, што ў багатыя краіны трапілі толькі 16% бежанцаў, а кожнага трэцяга (4,9 млн чалавек) прытулілі найменш развітыя краіны свету.

Гэты велізарны дысбаланс адлюстроўвае некалькі рэчаў, у тым ліку адсутнасць узаемаразумення на міжнародным узроўні, калі справа даходзіць да прыёму бежанцаў.. Гэта таксама сведчыць пра неабходнасць таго, каб краіны і суполкі, якія падтрымліваюць бежанцаў, былі належным чынам забяспечаны рэсурсамі і падтрымкай, бо іх адсутнасць можа выклікаць нестабільнасць ці прывесці да другаснага перамяшчэння.

Паводле ацэнак УВКБ, у канцы 2016 года па меншай меры 10 мільёнаў чалавек не мелі грамадзянства або рызыкавалі страціць грамадзянства. Аднак дадзеныя, зарэгістраваныя ўрадамі і накіраваныя УВКБ, былі абмежаваныя 3,2 мільёнамі чалавек без грамадзянства ў 75 краінах.

Сутыкнуўшыся з яшчэ адным годам рэкорднага перамяшчэння, якое разбурыў жыццё мільёнаў мужчын, жанчын і дзяцей, як сказаў Галоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпо Грандзі, зразумела адно: «Мы павінны рабіць лепшае для гэтых людзей. Для свету, які знаходзіцца ў канфлікце, неабходныя рашучасць і мужнасць, а не страх».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: