У МЗС Расіі заявілі пра рызыку ядзернай вайны

Такую сітуацыю намеснік кіраўніка расійскага МЗС патлумачыў тым, што дзеянні "калегаў на Захадзе становяцца больш эмацыйнымі, часамі вельмі агрэсіўнымі".

У МЗС Расіі лічаць, што сітуацыя ў сферы стратэгічнай стабільнасці пагаршаецца, існуе рызыка пачатку ядзернай вайны. Адпаведную заяву зрабіў намеснік кіраўніка ведамства Сяргей Рабкоў, перадае Інтэрфакс.

Рабкоў сцвярджае, што рызыка ядзернай вайны існуе "нават у сітуацыі адсутнасці ў бакоў намераў развязваць ядзерны канфлікт". Намеснік міністра спасылаецца на негатыўную дынаміку, якая нібыта выяўляецца ў апошні год, калі дзеянні расійскіх "калегаў на Захадзе становяцца больш эмацыйнымі, часамі вельмі агрэсіўнымі".

"Яны (заходнія краіны. — рэд.) пазбягаюць абмеркавання наспелых пытанняў па сутнасці, блакуюць працу дыялогавых каналаў, працягваюць расхістваць архітэктуру кантролю над узбраеннямі", — заявіў Рабкоў.

Рабкоў запэўнівае, што Расія гатовая да аднаўлення паўнавартасных перамоваў з ЗША па стратэгічнай стабільнасці.

"Наша пазіцыя добра вядомая. Мы выступаем за аднаўленне паўнавартасных перамоваў аб забеспячэнні стратэгічнай стабільнасці і міжнароднай бяспекі і разлічваем на зваротную гатоўнасць нашых заакіянскіх калегаў да сур'ёзнага зацікаўленага дыялогу", — сцвярджае Рабкоў.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: