У МЗС Украіны пракаментавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Афіцыйна апублікаваныя вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі не выклікаюць даверу ў беларускім грамадстве, заявілі ў МЗС Украіны. Паведамленне апублікавана на сайце ведамства.
«Мы падзяляем пазіцыю, выказаную Еўрапейскім Саюзам адносна выбараў у Беларусі. Украіна надзвычай занепакоеная выпадкамі неабгрунтаванай жорсткасці праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян, якія ўдзельнічаюць у пратэстах, прадстаўнікоў СМІ і замежнікаў.

Разлічваем, што вызваленне з-пад варты часткі затрыманых стане пачаткам дыялогу ўлады з грамадзянскай супольнасцю ў мэтах пошуку кампрамісаў», — сказана ў паведамленні.

МЗС Украіны заклікае кіраўніцтва Беларусі не дапусціць далейшых пераследаў па палітычных матывах сваіх апанентаў і тых беларусаў, якія выйшлі на вуліцы гарадоў прадэманстраваць сваю пазіцыю, а таксама старанна расследаваць ўсе факты неправамернага прымянення сілы супраць мірных пратэстуючых.

«Украіна лічыць Беларусь асабліва блізкай краінай і гатовая прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы ёй прайсці гэты складаны этап без паслаблення суверэнітэту, ўрэгуляваць крызіс з захаваннем асноўных правоў і свабод грамадзян», — заявілі ў МЗС Украіны.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: