У Нью-Ёрку прайшоў Марш паняволеных народаў (фота)

У нядзелю, 18 ліпеня, неабыякавыя беларусы прынялі ўдзел у Маршы паняволеных народаў, які прайшоў на Манхэтане ў Нью-Ёрку.

Маршам паняволеных народаў традыцыйна пачынаецца Тыдзень паняволеных народаў’, што быў афіцыйна зацверджаны Кангрэсам ЗША больш за 60 год таму, як тыдзень ухвалы змагання супраць таталітарызму і камуністычнай тыраніі, для прыцягнення ўвагі амеріканскага грамадства да лёсу народаў, што пакутуюць пад ціскам дыктатуры.

Напачатку большасць удзельнікаў былі эмігранты з былога СССР і краінаў Варшаўскай дамовы. Пасля распаду СССР колькасьць паняволеных народаў зменшылася.

Аднак беларуская эміграцыя працягвае браць удзел у штогадовых дэманстрацыях.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: