У ноч Гая Фокса спалілі пудзіла Харві Вайнштэйна

У ноч на 5 лістапада, падчас святкавання ночы Гая Фокса, у брытанскім горадзе Эдэнбрыдж спалілі дзесяціметровае пудзіла прадзюсара Харві Вайнштэйна, абвінавачанага ў сэксуальных дамаганнях
John Stillwell / PA / Scanpix / LETA

John Stillwell / PA / Scanpix / LETA

Штогод на працягу 20 гадоў жыхары Эдэнбрыджа выбіраюць «злыдня» з навін і спальваюць яго пудзіла ў ноч Гая Фокса. У 2016 годзе такім «злыднем» быў Дональд Трамп, піша meduza.io.

Ноч Гая Фокса (Guy Fawkes 'Night), таксама вядомая як ноч вогнішчаў і ноч феерверкаў — традыцыйнае для Вялікабрытаніі штогадовае святкаванне (але не дзяржаўнае свята) у ноч на 5 лістапада.

У гэтую ноч, пятую пасля Хэлоўіна, адзначаецца правал парахавой змовы, калі група каталікоў-змоўшчыкаў паспрабавала падарваць Парламент Вялікабрытаніі ў Лондане ў ноч на 5 лістапада 1605 года, падчас троннай прамовы пратэстанцкага караля Якава I.

Гай Фокс спрабаваў падпаліць у склепе Вестмінстэрскага палаца бочкі з порахам. Адзін з саўдзельнікаў папярэдзіў каралеўскага лорда Уільяма Паркера пра плануемыя выбухі і на наступны дзень Гай быў арыштаваны і адвезены ў Таўэр.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: