У новых мабільнікаў нямецкага войска няма выхаду ў інтэрнэт

Выкарыстанне салдатамі такіх гаджэтаў, як разумныя гадзіннікі або фітнэс-трэкеры, пагражае бяспецы, упэўненыя ў камандаванні кібtрвойскамі Нямеччыны, піша Свабода са спасылкай на DW.

Кіраўніцтва нямецкай арміі лічыць, што выкарыстанне прыватных мабільных тэлефонаў, фітнэс-бранзалетаў, разумных гадзіннікаў нясе шмат рызыкі для бясьпецы ваеннаслужачых, прыводзіць агенцтва AFP у суботу, 3 жніўня, словы камандуючага кібtрпадразьдзялення бундэсвэра генtрала Людвіга Ляйнхоса.

«Ёсць рэчы, пра якія спачатку ўвогуле ня думаеш, але якія могуць быць выкарыстаныя для атрыманьня звонку доступу да інфармацыі», — сказаў генtрал Ляйнхос.

У апошні час бундэсвtр набыў 16 тысяч новых мабільных тэлефонаў. Аднак у мэтах бяспекі яны настроены так, што не маюць выхаду ў інтэрнэт. Па словах Людвіга Ляйнхоса, кібtратакі на сеткі бундэсвэра адбываюцца штодня. Аднак да гэтага часу яны не нанеcлі якога-небудзь істотнага ўрону.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!