У Партугаліі вынайшлі інавацыйную маску супраць каронавіруса

Навукоўцы сцвярджаюць, што маска з адмысловым пакрыццём нейтралізуе шкодныя малекулы.
Навукоўцы з Інстытута малекулярнай медыцыны ў Лісабоне паведамілі аб вынаходстве маскі, якая не толькі абараняе ад каронавіруснай інфекцыі, але і нейтралізуе шкодны вірус, які трапіў на яе паверхню, паведамляе іспанскае выданне La Razon.

Як патлумачыў прадстаўнік інстытута Жаао Лоба Антунэш, маска стала вынікам сумеснай працы партугальскіх навукоўцаў. Станоўчы эфект дасягаецца дзякуючы некалькім воданепранікальным слаям, з якіх складаецца вынаходніцтва, і асаблівай інавацыйнай тканіне з адмысловым пакрыццём.

Як распавёў вірусолаг Пэдра Сімаш, навукоўцы вывучалі ўласцівасці маскі, апускаючы яе ў раствор, у якім былі малекулы каронавіруса. Так яны высветлілі, што 99% трапіўшых на паверхню малекул губляюць свае ўласцівасці ўжо праз гадзіну.

Антунэш дадаў, што маска з'яўляецца шматразовай. Эксперыменты, якія праводзіліся ў тым ліку ў французскім Інстытуце Пастера, паказалі, што яе можна сціраць не менш за 50 разоў.

La Razon пры гэтым не ўдакладняе, калі інавацыйная маска будзе даступная звычайным людзям.

Па дадзеных партугальскага выдання Jornal de Noticias, за апошнія суткі ў Партугаліі былі выяўлены 263 новыя выпадкі захворвання каронавірусам, чатыры чалавекі (ва ўзросце ад 70 да 80 гадоў) памерлі. Большасць новых выпадкаў інфікавання зафіксавана ў раёне Лісабона. Пры гэтым улады кажуць, што колькасць шпіталізаваных па ўсёй краіне патроху зніжаецца і цяпер складае 460 чалавек.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: