Гарыць Нотр-Дам-дэ-Пары (фота, відэа)

У Парыжы гарыць знакаміты Сабор Парыжскай Божай Маці.
@GlobalinNews

@GlobalinNews

@RealSteveBeam

@RealSteveBeam

Мэр французскай сталіцы Ан Ідальга заклікала тых, хто знаходзяцца ў раёне месца здарэння, не ствараць перашкод супрацоўнікам пажарнай службы.

Паліцыя пакуль не падала ніякай інфармацыі пра інцыдэнт. Паводле дадзеных пажарнай службы, у саборы праходзілі рэстаўрацыйныя работы., паведамляе www.dw.com


@HalseyJoon

@HalseyJoon

На відэа відавочцаў бачныя моцныя клубы дыму і адкрыты агонь, які вырываецца з базылікі храма. У саборы ішлі рэстаўрацыйныя працы, таму частка сабора закрыта лясамі.


 

Абрынуўся шпіль сабора:


Паводле Ларана Нуньес, дзяржсакратара міністра ўнутраных спраў, якога цытуе Reuters, на дадзены момант няма траўм, звязаных з пажарам, піша lefigaro.fr.

Як высветлілася, па шчасліваму супадзенню выратаваны шаснаццаць медных статуй, якія былі зняты 11 красавіка дзеля рэстаўрацыі.

Паведамляецца, што абрынуўся дах сабора.

Парыжская пракуратура пачала расследаванне прычын пажару.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!