У Парыжы падчас пратэстаў затрымалі 90 чалавек

У Францыі больш за 800 тысяч чалавек выйшлі на вулічныя пратэсты супраць запланаванай пенсійнай рэформы.

Забастоўка супраць пенсійнай рэформы ў Францыі

Падчас маштабнай забастоўкі транспартнікаў у Парыжы 5 снежня былі затрыманыя 90 чалавек. Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя ў Twitter.

"Падчас акцыі пратэсту паліцэйскія і жандары правялі 11 490 праверак, па выніках якіх 90 чалавек былі затрыманыя", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак МУС, на дэманстрацыю выйшлі 806 тысяч чалавек. Усеагульная канфедэрацыя працы ацаніла колькасць удзельнікаў у 1,5 мільёна чалавек.

Удзельнікі страйку выступаюць супраць задуманай урадам пенсійнай рэформы. Да транспартнікаў далучыліся энергетыкі, настаўнікі і работнікі бальніц.

З-за акцыі пратэсту ў Францыі спыніліся цягнікі, авіякампаніі скарачаюць колькасць рэйсаў.

Апошняя хваля пратэстаў у Францыі прайшла ў сярэдзіне верасня. Лекары, медсёстры і юрысты выказалі незадаволенасць запланаванай пенсійнай рэформай, якая, па іх словах, падвоіць падаткі.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: