
Пра гэта паведамляе паліцыя, на паведамленне якой спасылаецца Le Parisien. Падпалы аўтамабіляў на вуліцах у навагоднюю ноч - даўняя і звыклая практыка для Францыі, і паліцыя не можа справіцца са зламыснікамі. У апошнія гады колькасць падпалаў ўзрасла.
163 аўтамабілі былі знішчаныя мінулай ноччу ў Парыжы і бліжэйшых прыгарадах,
гэта на тры дзясяткі больш, чым у мінулым годзе. Яшчэ
87 аўто згарэла ў чат званай "вялікай кароне" — аддаленых прыгарадах
сталіцы, якія ўваходзяць у рэгіён Іль-дэ-Франс. У
мінулым годзе тут было зафіксавана прыкладна столькі ж падпалаў.
Таксама
паліцыя паведамляе аб затрыманні 197 чалавек, але не ўдакладняецца, якая частка
з іх падазраецца ў пашкоджанні чужых аўто.
У
мінулым годзе паведамлялася, што ў цэлым у Францыі ў навагоднюю ноч было
спалена 650 аўтамабіляў.