У Парыжы зачыняецца першы і адзіны рэстаран для нудыстаў

Першы і адзіны ў Парыжы нудысцкі рэстаран зачыняе дзверы для наведвальнікаў крыху больш чым праз год пасля адкрыцця.
GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Усяму віной — недахоп кліентаў. Уладальнікі рэстарана браты-блізняты Майк і Стэфан Саада сказалі, што былі вымушаныя пайсці на такі крок, каб пазбегнуць фінансавых непрыемнасцяў.

«Прыходзьце да нас, пакуль не позна», — звярнуліся рэстаратары да патэнцыйных кліентаў, якія пагадзіліся б выпрабаваць экзатычнае спалучэнне галізны і высокай кухні да закрыцця рэстарана 16 лютага.

«Мы разлічваем на вашу падтрымку, — напісалі яны на старонцы рэстарана ў Фэйсбуку. — Мы ўдзячныя ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтай прыгодзе. У нашай памяці застанецца толькі добрае і выдатныя людзі, з якімі мы пазнаёміліся».

Рэстаран «О'Нацюрэль» з помпай адкрыўся на ўсходзе Парыжа ў лістападзе 2017 года.

Наведвальнікам прапаноўвалі пакідаць у гардэробе не толькі адзенне, але і мабільныя тэлефоны, каб ні ў кога не было спакусы сфатаграфаваць іншага.

Пасля гэтага кліентам выдавалі тэпцікі, хоць жанчынам усё ж дазвалялася заставацца ў туфлях на высокіх абцасах.

Чорныя шаўковыя чахлы на крэслах мянялі некалькі разоў на працягу вечара, а на вокнах віселі шчыльныя белыя шторы.

Адзіныя апранутыя людзі ў рэстаране — афіцыянты. Распранацца ім не дазвалялі законы Францыі.

ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: