У Парыжы злачынца з нажом забіў чатырох чалавек у штаб-кватэры паліцыі

У Парыжы злачынца з нажом увайшоў у штаб-кватэру гарадской паліцыі і напаў на супрацоўнікаў, што там знаходзіліся.
Паводле апошніх дадзеных, забітыя чацвёра паліцэйскіх, яшчэ адзін атрымаў раненні. Нападнік застрэлены.

Злачынца быў супрацоўнікам IT-дэпартамента штаб-кватэры паліцыі. Яго матывы пакуль не вядомыя. Па дадзеных Le Parisien, спачатку ён напаў на трох паліцэйскіх у офісе, а затым ударыў нажом двух жанчын на лесвіцы ў будынку.

Le Parisien паведамляе, што следства разглядае версію асабістага канфлікту. Указанняў на тое, што напад быў тэрактам, няма.

Раён здарэння ачэплены. Штаб-кватэра паліцыі размешчана на востраве Сітэ. Бліжэйшыя да яе станцыі метро зачыненыя. На месца злачынства выехаў кіраўнік МУС Францыі.

Абнаўленне. BFM TV паведамляе, што ачапленне вакол месца злачынства знята. Дома ў нападніка прайшоў ператрус, яго жонка затрыманая для допыту.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!