У пецярбургскім метро знайшлі яшчэ адну бомбу?

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) пацвердзіў, што на станцыі «Плошча Паўстання» было выяўлена і абясшкоджана выбуховае прыстасаванне,

Фота © РИА Новости. Анатоль Мядзведзь

У выніку прынятых праваахоўнымі органамі мер на станцыі метро "Плошча Паўстання "было выяўлена і своечасова абясшкоджана самаробнае выбуховае прыстасаванне", — так гаворыцца ў паведамленні НАК, адзначае "Інтэрфакс".

На станцыі метро «Плошча Паўстання» выяўлена выбуховая прылада, якая не спрацавала. На месцы здарэння працуюць сапёры.

Выбуховае прыстасаванне было замаскіравана пад вогнетушыцель. Пра гэта паведаміў кіраўнік інфармацыйнага цэнтра НАК у эфіры тэлеканала «Расія-24», адзначае news.tut.by

Разам з тым РІА “Новости” паведаміла, што інфармацыя пра бомбу на «Плошчы Паўстання» не пацвердзілася. На станцыі нібыта быў знойдзены безгаспадарны прадмет.

Нагадаем, у метро Санкт-Пецярбурга на «сіняй» лініі адбыўся выбух у цягніку, які рухаўся ад «Сянной плошчы» да станцыі «Тэхналагічны інстытут».

Паводле ўдакладненых дадзеных НАК, у выніку выбуху загінулі 9 чалавек, больш за 20 чалавек параненыя.

Усе станцыі метро Санкт-Пецярбурга зачыненыя, а грамадскі транспарт зрабілі бясплатным. Таксама адкрылі шлагбаумы на платных дарогах.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: