У Польшчы 476 000 іншаземцаў плацяць унёскі ў сацстрах

Беларусы — на другім месцы сярод іншаземцаў, якія плацяць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання

Фота gospodarka.dziennik.pl

У Польшчы 476 тысяч іншаземцаў плацяць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання (Zakład Ubezpieczeń Społecznych). Пра гэта паведаміла міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Яна зазначыла, што найбольшай нацыянальнай групай, якая мае дзяржаўную сацыяльную страхоўку, з’яўляюцца ўкраінцы. На другім месцы — беларусы, а на трэцім — в’етнамцы.

Пры гэтым лічба застрахаваных замежных грамадзян пастаянна расце: у канцы 2017 года яна складала 440 тысяч чалавек. Дакладныя лічбы паводле грамадзянства міністр Рафальска не паведаміла.

Фонд сацыяльнага страхавання Польшчы з’яўляецца асноўным інстытутам дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Яго функцыянаванне накіраванае на сацыяльную абарону насельніцтва, задача якой — забяспечваць рэалізацыю права эканамічна актыўных грамадзян на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасці, страты карміцеля, беспрацоўя і г.д.

www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: