У Польшчы адзначылі 27-ю гадавіну гістарычных выбараў

У Варшаве прайшла маніфестацыя, арганізаваная Камітэтам абароны дэмакратыі (Komitet Obrony Demokracji). Масавая акцыя была прысвечаная часткова свабодным выбарам, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 года.
Былыя прэзідэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі (злева) і Аляксандр Кваснеўскі (справа). PAP/Rafał Guz 

Былыя прэзідэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі (злева) і Аляксандр Кваснеўскі (справа). PAP/Rafał Guz 


На хвале пагаднення з уладамі Польскай Народнай Рэспублікі ў Сэйм Польшчы ўдалося выбраць дзеячаў антыкамуністычнай апазыіцыі. У сваю чаргу ўпершыню пасьля некалькіх дзесяцігоддзяў неіснавання быў створаны інстытут Сенату (верхняй палаты парламенту), выбары ў які былі цалкам свабодныя. У выніку большасць мандатаў сенатараў атрымалі апазіцыянеры.

Удзел у сённяшняй маніфестацыі прынялі былыя прэзідэнты Польшчы Аляксандр Кваснеўскі й Браніслаў Камароўскі. На ёй меў прысутнічаць Лех Валенса, але па невядомых прычынах яго не было.

Мерапрыемствы й масавыя гулянні, прысвечаныя выбарам 4 чэрвеня, прайшлі ў многіх гарадах Польшчы, а таксама ў Берліне, Брусэлі, Лондане, Дубліне, Чыкага, Парыжы, Нью-Ёрку й Вашынгтоне.

Камітэт абароны дэмакратыі (КАД) быў створаны пасля таго, як у канцы мінулага году пасля перамогі ў парламэнцкіх выбарах урад стварыў правую партыю «Права й справядлівасць». КАД лічыць, што польскія ўлады маюць дыктатарскія замашкі й рэгулярна арганізоўвае маніфэстацыі й вулічныя акцыі. У некаторых удзел прымаюць дзясяткі тысяч людзей.

У сваю чаргу цэнтральныя ўлады лічаць, што КАД — гэта новае аблічча апазіцыі, якая ня можа перажыць, што прайграла выбары.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: