У Польшчы апазіцыйная партыя «Грамадзянская платформа» вырашыла завяршыць пратэст у Сейме

Пра гэта паведаміў лідар партыі Схетына, перадае TVN24.

Схетына. wiadomosci.onet.pl

Схетына. wiadomosci.onet.pl


«На пасяджэнні калегіі мы прынялі рашэнне аб далейшых формах пратэсту, я паведаміў пра гэта фракцыі. У сувязі з тым, што нам удалося аднавіць прысутнасць СМІ ў парламенце, мы завяршаем наш пратэст. Мы таксама прадставім заяву з патрабаваннем адстаўкі спікера Марэка Кухцінськага» , — заявіў Схетына.

Ён адзначыў, што бюджэт быў прыняты незаконным спосабам і заклікаў прэзідэнта не падпісваць дакумент.

Напярэдадні Сенат Польшчы без паправак ухваліў законапраект аб бюджэце. Апазіцыя ставіць пад сумнеў законнасць прыняцця бюджэту Соймам, паколькі галасаванне праходзіла ў Калоннай зале, у якую не пусцілі апазіцыйных дэпутатаў, а таксама ў сувязі з адсутнасцю кворуму.

Пратэсты апазіцыі ў Сейме працягваліся з 16 снежня. Яны пачаліся пасля апублікавання планаў па абмежаванні працы СМІ ў Сейме.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: