У Польшчы не хочуць пераходзіць на еўра

Польшча не імкнецца мяняць злоты на еўра. Далучэнне да еўразоны зробіць польскую эканоміку больш уразлівай, а кошты вырастуць, лічаць ва ўрадзе.

Фота з сайта www.racyja.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча не павінна ўводзіць еўра, бо "гэта не ў інтарэсах краіны". Пра гэта ў панядзелак, 15 красавіка, паведамляе Еўрапейская праўда.

"Трэба спытаць, каму гэта будзе выгадна: Польшчы ці краінам, якія сёння з'яўляюцца найбуйнейшымі бенефіцыярамі агульнай валюты", — сказаў кіраўнік урада.

Па словах Маравецкага, далучэнне да еўразоны зробіць польскую эканоміку больш уразлівай, а кошты вырастуць.

Нагадаем, у 2017 годзе Польшча адклала ўвядзенне еўра на 10 гадоў. Тады адзначалася, што далучэнне да зоны еўра прывядзе да праблем з пазыкамі.

Паводле korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!