Новыя правілы ахопліваюць толькі вялікія крамы, плошча якіх перавышае 250 кв.метраў і прыбытак ад рэалізацыі прадуктаў складае не менш за палову прыбытку ад усіх астатніх тавараў.
Дробныя крамы будуць працаваць паводле гэтага правіла з 2021-га года. Займацца распаўсюджваннем гуманітарнай дапамогі будуць няўрадавыя арганізацыі, з якімі ўладальнікі крамаў будуць складаць адпаведны кантракт па перадачы прадуктаў.
Законам таксама прадугледжаны штраф для парушальнікаў новых правілаў. Усе супрацоўнікі магазінаў абавязаны праходзіць адукацыйныя і інфармацыйныя лекцыі, прысвечаныя навучанню рацыянальнага кіравання харчовымі прадуктамі.
Статыстыка кажа, што пасля ўступлення закона ў сілу, у краіне штогод будзе зэканомлена не менш за 100 тысяч тон ежы, тады як па падліках экспертаў каля 9-ці млн тон прадуктаў кожны год выкідваецца ў сметнікі.
«Гэты законапраект рыхтаваўся ўжо некалькі гадоў і нарэшце чарговае скліканне польскага парламента яго зацвердзіла. Мы разумеем, што наперадзе шмат працы і задач, але мы настроены вельмі аптымістычна. Галоўнае, мы дамагліся таго, што цяпер ежа будзе трапляць на стол тых, хто мае патрэбу, а не ў смеццевыя кантэйнеры», — пракаментавала віцэ-прэзідэнт Федэрацыі польскіх харчовых магазінаў.
Польшча, такім чынам, падхапіла вопыт, ужо пачаты ў Італіі, Бельгіі, Чэхіі і Францыі.
howmade.ru