У Польшчы ўзнавілі працу рэстараны, кавярні і бары

Кліенты гастранамічных устаноў павінны будуць насіць маскі да моманту, пакуль не сядуць за свой столік.

У Польшчы ўзнавілі працу рэстараны, кавярні і бары. Фота PAP/Marcin Bielecki

У панядзелак, 18 траўня, у Польшчы ўзнавілі працу рэстараны, кафэ і бары. Гэта стала магчымым у рамках трэцяга этапу зняцця абмежаванняў, выкліканых пандэміяй каронавіруса.

Кліенты гастранамічных устаноў павінны будуць насіць маскі да моманту, пакуль не сядуць за свой столік. Адлегласць паміж столікамі павінна быць мінімум 2 метры. Ва ўстанове грамадскага харчавання зможа знаходзіцца 1 чалавек на 4 квадратныя метры плошчы.

Сёння таксама адкрыліся цырульні і салоны прыгажосці. Гэтыя ўстановы, так як і гастранамічныя, могуць вярнуцца да працы пры ўмове выканання ўсіх санітарных нормаў на перыяд эпідэміі.

У рамках другога этапу зняцця абмежаванняў 4 траўня змаглі аднавіць працу музеі, мастацкія галерэі, бібліятэкі, архівы і кнігарні ў гандлёвых цэнтрах.

www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: