У Расіі апублікавалі дадзеныя аб яўцы за тры тыдні да прэзідэнцкіх выбараў

У Расіі на сайце выбарчай камісіі Тульскай вобласці памылкова апублікавалі дадзеныя аб яўцы на выбары прэзідэнта, якія яшчэ не адбыліся.


Як паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскія сацсеткі, у раздзеле “Папярэднія звесткі аб удзеле выбаршчыкаў у выбарах” была запоўненая графа аб яўцы ў Савецкім раёне Тулы на 10.00 18 сакавіка — там было пазначана 40,05%. Былі запоўненыя і дадзеныя ўчастковых выбарчых камісій у гэтым раёне — былі змешчаныя розныя адсоткі, ад 18,2% да 77,29%.

Пазней гэтыя дадзеныя выдалілі. Старшыня выбарчай камісіі Тульскай вобласці Сяргей Кастэнка патлумачыў, што гэта была «трэніроўка» ў рамках падрыхтоўкі да выбараў.

Паводле «Еўрарадыё»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!