У Расіі арыштавалі блогера, які лавіў пакемонаў у храме

Рашэнне сёння вынесла суддзя Кіраўскага раённага суда Екацярынбурга Крысціна Упорава.

Адзначаецца, што паседжанне суда прайшло ў закрытым рэжыме. Рашэнне было абвешчана без прысутнасці журналістаў. Суд не прыняў да ўвагі довады абароны, у тым ліку таго, што на ўтрыманні 22-гадовага Руслана Сакалоўскага знаходзіцца маці-інвалід.

Малады чалавек быў затрыманы напярэдадні. Яго абвінавачваюць у экстрэмізме і абразе пачуццяў вернікаў. Нагодай сталі апублікаваныя ім відэаролікі.

На канал Руслана Сакалоўскага ў Youtube падпісаныя амаль 300 тысяч чалавек.

Паводле «Эхо Москвы»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: