У Расіі асудзілі кілера, які расстраляў беларускага крымінальнага аўтарытэта 15 год таму

Савецкі раённы суд горада Бранска вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да ўдзельніка АЗГ (арганізаванай злачыннай групоўкі), які ў 2003 годзе са сваім падзельнікам расстраляў з аўтаматаў Калашнікава трох чалавек.
Мераб Табагуа (злева) і Алег Рагачоў, 1994 год

Мераб Табагуа (злева) і Алег Рагачоў, 1994 год


42-гадовы Пётр Турлаеў абвінавачваўся адразу па трох артыкулаў КК РФ, сярод якіх самы цяжкі — забойства. Суд устанавіў, што ў красавіку 2003 года абвінавачаны, дзейнічаючы па найму забіў трох чалавек, расстраляўшы іх. Забойства яшчэ аднаго чалавека яны не давялі да канца — той прыкінуўся мёртвым.

За забойства трох чалавек Турлаеў атрымаў 19 гадоў пазбаўлення волі.

Ахвярамі кілераў сталі 49-гадовы злодзей у законе па мянушцы Муха, яго прыбліжаны Мераб Табагуа, ветэран-афганец Аляксей Крукаў і жыхар Гомельскай вобласці Іван Занкевіч, якога ў расійскіх СМІ называлі "вядомым крымінальным аўтарытэтам, які кантралюе беларуска-польскую мяжу".

Мужчын расстралялі ля кафэ "Апельсін" з аўтаматаў Калашнікава. Злодзей у законе сканаў на месцы, двое ягоных спадарожнікаў памерлі ў лякарні.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць