У Расіі аўтобус з Казахстана трапіў пад цягнік, шмат загінулых

Ва Уладзімірскай вобласці Расіі на чыгуначным пераездзе аўтобус трапіў пад цягнік. Здарэнне адбылося ў ноч на пятніцу.

 

Фота: скрыншот з відэа

У выніку сутыкнення з 56 пасажыраў загінуў 21 чалавек, сярод іх трое дзяцей. Транспартны сродак проста разарвала лакаматывам. Аўтобус, дарэчы, з Казахстана (ён вёз грамадзян Казахстана і Узбекістана), інфармуе РІА “Новости”.

Вядома, што аўтобус заглух на рэйках, частка людзей паспела выбегчы з яго. Яны спрабавалі выпіхнуць аўтобус з чыгункі, але не змаглі — часу было замала.

У бальніцы Петушынскага раёна ў цяжкім стане знаходзяцца двое маленькіх дзяцей, якія таксама ехалі ў аўтобусе. Санітарнай авіяцыяй іх даставяць ва Уладзімір. У бальніцу прывозілі і траіх дарослых. 36-гадовы мужчына пасля аказання меддапамогі быў адпушчаны. Іншыя двое пацярпелых знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.




euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!