У Расіі хочуць святкаваць Дзень імперыі

Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі ўнясе ў Дзярждуму законапраект, які прапануе ўстанавіць 22 кастрычніка новае свята – Дзень імперыі. Адзначаць будуць у тым ліку «абарону беларусаў ад літоўцаў».
Уладзімір Жырыноўскі

Уладзімір Жырыноўскі

Нагода – 22 кастрычніка 2021 года будзе адзначацца 300-годдзе абвяшчэння Пятром I Расійскай імперыі. Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі даручыў юрыстам фракцыі ЛДПР у расійскім парламенце распрацаваць, а дэпутатам унесці на разгляд Дзярждумы законапраект аб увядзенні новага свята.

»Імперыя – самая ўдалая форма дзяржаўнага ладу. Буйная дзяржава аб'ядноўваецца з суседнімі краінамі, абараняе іх, урэгулюе ўсе ўнутраныя канфлікты і адначасова ўмацоўвае сябе і свае інтарэсы. Так, Расія абараніла Грузію ад персаў, Арменію ад туркаў, казахаў ад джунгар, Запарожскую сеч ад палякаў і асманаў, беларусаў ад літоўцаў«, — цытуе Жырыноўскага інфармагенцтва РІА «Навіны».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: