У Расіі хочуць высылаць непажаданых замежнікаў

У Расіі працуюць над законам, які дасць магчымасць высылаць непажаданых замежнікаў няўгодных. Новы закон дазволіць высылаць замежнікаў «у выпадку пагрозы суверэнітэту».

Новы закон закране замежнікаў, і высылаць іх будуць у выпадку пагрозы суверэнітэту. Фота: ИЗВЕСТИЯ/ Зураб Джавахадзеэ

Камісія Савета Федэрацыі Расіі па абароне дзяржаўнага суверэнітэту распрацоўвае законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасць для расіян, а для замежнікаў — высылку з Расіі — за "непажаданыя паводзіны".

Пра гэта пішуць “Известия” са спасылкай на ўласныя на крыніцы. Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік камісіі Андрэй Клімаў.

Спраў шмат, мы ўнясем заканадаўчыя ініцыятывы ўжо да канца года або ў пачатку наступнага. Нашы заакіянскія партнёры сістэматычна ўмешваюцца ў нашы справы. Зараз мы займаемся маніторынгам перадвыбарнай сітуацыі і аналізуем тое, якімі метадамі спрабавалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Расіі. У прыватнасці, хочам прасачыць рух грошай, якія па розных каналах перасылаюцца з Вашынгтона на дзейнасць розных арганізацый, — распавёў Андрэй Клімаў.

"Непажаданымі" будуць лічыць дзеянні, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Расіі. Гаворка можа ісці як аб "распальванні нацыянальнай і рэлігійнай нянавісці і палітычнай варожасці", так і аб патэнцыйным умяшанні ў выбарчы працэс краіны. Акрамя таго, як адзначае выданне, "непажаданай" можа быць прызнаная "праца звонку" з моладдзю.

Законапраект можа быць унесены ў Дзярждуму ўжо ў пачатку 2018 года. Ён дапоўніць прыняты два гады таму закон "Аб непажаданых арганізацыях". Расійскія і замежныя праваабаронцы неаднаразова выступалі з крытыкай гэтага закона.

Камісія па абароне дзяржаўнага суверэнітэту была створана ў чэрвені. Яе мэтай у Савеце Федэрацыі назвалі барацьбу з умяшаннем ва ўнутраныя справы Расіі.

Паводле Корреспондент.net, Известия

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: