
Адзін з затрыманых у Санкт-Пецербургу — карэспандэнт "Медыязоны" Давід Френкель. Яму сказалі, што яго затрымліваюць "за парушэнне правілаў дарожнага руху". А ў аўтазаку яму сказалі, што ён затрыманы за "прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў". Агулам на Ісакіеўскай плошчы, дзе адбываецца акцыя, затрымалі каля 12 чалавек.

На праспекце Сахарава сёння адбываецца мітынг-канцэрт у гонар Дня расійскага сцяга. Арганізатарамі выступіў Расійскі саюз ветэранаў Афганістана і Расійская асацыяцыя героеў. У той жа дзень у мэрыю Масквы былі пададзеныя некалькі заявак на акцыі за свабоды выбараў, усе іх улады не задавольнілі.
Паводле meduza.io , Бумага