У Расіі пачнуць адсочваць па тэлефонах усіх, хто сустракаўся з хворымі COVID-19

Мінкамсувязі Расіі даручана стварыць сістэму адсочвання грамадзян, якія кантактавалі з хворымі на каронавірус. Гэта сістэма будзе функцыянаваць на аснове даных сотавых аператараў пра геалакацыю мабільнага тэлефона канкрэтнага чалавека.

 

Фота: Уладзімір Гердо / ТАСС

Такое рашэнне прынятае па выніках пасяджэння прэзідыума Каардынацыйнага савета пры ўрадзе РФ па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса і апублікаванае на сайце расійскага ўрада. Мінкамсувязі павінна выканаць даручэнне да 27 сакавіка, піша www.interfax.ru.

Сістэма, у прыватнасці, павінна будзе апавяшчаць грамадзян пра факт кантакту з хворым на каронавірус праз рассылку адпаведных паведамленняў. У рассылцы павінна быць указанне на неабходнасць самаізаляцыі і прадастаўленне дадзеных у аператыўныя штабы суб'ектаў Расіі.

Прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін таксама абвясціў, што ўводзіцца дадатковы супрацьэпідэмічны кантроль за работнікамі транспарту: кіроўцамі машын, аўтобусаў, пілотамі, маракамі, чыгуначнікамі, якія прыбываюць у Расію з-за мяжы.

Калі верыць расійскаму прэм'ер-міністру, на раніцу 23 сакавіка ў Расіі зафіксавана 438 выпадкаў каронавіруса.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: