У Расіі падчас першамайскіх шэсцяў затрымалі больш за сто чалавек

Колькасць затрыманых у сувязі з першамайскімі акцыямі ў гарадах Расіі перавысіла лічбу ў сто чалавек. Як паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Инфо», больш за палову затрыманняў прыйшлося на Санкт-Пецярбург, дзе супрацоўнікі Росгвардыі разагналі калонў ўдзельнікаў шэсця «Свабоднаму Пецярбургу — Свабодныя выбары!». У аддзялення паліцыі горада даставілі больш за шэсцьдзесят чалавек.
У Махачкале, Ноўгарадзе і Курску сёння затрымалі ўдзельнікаў моладзевага шэсця «Манстрацыя». Пазней стала вядома, што ў сталіцы Дагестана таксама затрыманая арганізатар гэтай акцыі Раісат Сіражудзінава. Мерапрыемства ў Махачкале ўлады рэспублікі не ўзгаднілі, спаслаўшыся на нейкую тэрарыстычную пагрозу.

Затрымання на акцыях 1 траўня таксама прайшлі ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, Томску, Курску і Сыктыўкары, перадае «ОВД-Инфо».

svoboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: