У Расіі плануюць увесці падатак на фітнэс

У Расіі можа з'явіцца новы сацыяльны падатковы вылік — па расходах на фізкультурна-аздараўленчыя паслугі. Дакумент, які ўносіць адпаведныя змены ў Падатковы кодэкс, падрыхтаваны Мінфінам і размешчаны на сайце праектаў нарматыўных актаў 22 студзеня.
Тэкст законапраекта і тлумачальная запіска пакуль не апублікаваныя, паведамляецца толькі, што папраўкі ў Падатковы кодэкс распрацаваны па выніках нарады ў віцэ-прэм'ера РФ Вольгі Галадзец.

У дзеючай рэдакцыі Падатковага кодэкса прадугледжаны сацыяльныя падатковыя вылікі за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды, некамерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, выдаткі на лячэнне і навучанне, а таксама ўзносы на недзяржаўнае пенсійнае страхаванне.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: