У Расіі прапанавалі праўкі ў канстытуцыю па ўключэнні рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў склад РФ

Адзін з лідfраў украінцаў Расіі Багдан Бяспалька, які ўвайшоў у камісію па змяненні Канстытуцыі РФ, расказаў выданню Украина.ру, якія змены павінны быць унесены ў Асноўны закон.
Багдан Бяспалька

Багдан Бяспалька

У прыватнасці, Бяспалька лічыць неабходнымі ў Канстытуцыю праўкі адносна паняцця "сям'я", што гэта саюз мужчыны і жанчыны, пра прыярытэтную ролі рускай мовы і рускага народа ў жыцці і гісторыі Расіі, пра неабходнасць ідэалогіі.

Датычна палягчэння для грамадзян Украіны ўступлення ў расійскае падданства Бяспалька спадзяецца ўбачыць такія нормы ў Канстытуцыі РФ. І не толькі ў дачыненні да Украіны, але і Беларусі. Гэта, на яго пошляд, дазволіла б у значнай меры вырашыць дэмаграфічную праблему:  «Маса грамадзян Украіны і Беларусі атрымалі б магчымасць прымаць удзел у будаўніцтве і адраджэнні Расіі».

«Мне б вельмі хацелася, каб права на ірэдэнту — ўз'яднанне усяго Рускага свету — было замацавана не проста ў заканадаўстве, але і ў Канстытуцыі Расіі. Тады б любы рэгіён не толькі Украіны, але і Беларусі меў бы магчымасць далучэння да Расіі на падставе гэтага палажэнні Канстытуцыі, а не толькі палажэнні аб праве нацый на самавызначэнне», — заявіў Бяспалька.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: