У Расіі прапанавалі прыцягваць да крымінальнай адказнасці за рэпост толькі пры паўторным парушэнні

У Дзярждуму Расіі паступіў прэзідэнцкі законапраект аб унясенні змяненняў у артыкул 282 Крымінальнага кодэкса РФ («Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а роўна прыніжэнне чалавечай годнасці»), па якім, сярод іншага, выносяць прысуды за рэпост.
Папраўкі прадугледжваюць, што крымінальная адказнасць па частцы 1 артыкула 282 КК будзе наступаць толькі ў тым выпадку, калі гаворка ідзе аб паўторным парушэнні, здзейсненым на працягу года.

Першы раз вінаватых ва ўзбуджэнні нянавісці альбо варожасці або прыніжэнні чалавечай годнасці будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Адпаведным артыкулам прапануецца дапоўніць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Санкцыі паводле новага артыкула КоАП для грамадзян — штраф да 20 тысяч расійскіх рублёў або абавязковыя працы да 100 гадзін або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

У Расіі ў апошнія гады ўсё часцей заводзяць адміністрацыйныя і крымінальныя справы з-за лайкаў, рэпостаў, каментароў або іншых публікацый у сацсетках. За першае паўгоддзе 2018 года, па дадзеных МУС, распачата 762 справы аб экстрэмізме, за ўвесь 2017 год — 1521.

Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ падрыхтаваў папраўкі, якія, у прыватнасці, прадугледжваюць прыбраць з Крымінальнага кодэкса ўсё, што дазваляе пераследваць людзей за «экстрэмісцкія» выказванні. Mail.ru, у сваю чаргу, прапаноўвала амніставаць асуджаных за рэпост, а «Укантакце» дазволіла закрываць профілі ад старонніх, у тым ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: