У Расіі студэнт забіў трохмесячную дачку дзяўчыны з-за адмовы ў сэксе

У Валгаградскай вобласці затрыманы 17-гадовы студэнт коледжа, які падазраецца ў збіцці дзяўчыны ды забойстве яе дзіцёнка.


Як паведамляюць прадстаўнікі СК РФ, увечары ў пятніцу ў Камышыне 19-гадовая дзяўчына разам з двума сябрамі бавілі час у хаце, распіваючы алкаголь ды спажываючы забароненыя рэчывы. Адзін з сабутыльнікаў у пэўны момант пачаў схіляць дзяўчыну да сэксу, але тая адмовілася. Юнак раз'юшыўся, накінўся на яе з кулакамі а пасля, пачуўшы дзіцячы плач з суседняга пакою, збіў трохмесячную дачку пацярпелай. 

Другі госць выклікаў хуткую дапамогу, але дзіцёнка ўратаваць не атрымалася. 

«Падазраваны быў затрыманы праз некалькі гадзін пасля здзяйснення цяжкога злачынства супрацоўнікамі паліцыі,» — кажуць у Следчым камітэце. 

Як паведамілі ў расійскім МУС, хлопец ужо ва ўсім сазнаўся. 



Паводле mk.ru



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: