У Расіі ўпершыню прызналі аднаполы шлюб паміж мужчынамі?

У Расіі афіцыйна быў прызнаны шлюб паміж двума мужчынамі — Яўгенам Вайцяхоўскім і Паўлам Стацко, які яны заключылі ў Капенгагене, дзе аднаполыя шлюбы легалізаваныя.
Павел Стацко/vk.com

Павел Стацко/vk.com

Пра гэта ў эфіры Дажджу распавялі самі Стацко і Вайцяхоўскі.

Мужчыны зарэгістравалі шлюб у Капенгагене 4 студзеня 2018 года. Дакументы аб рэгістрацыі разам з зацверджанымі натарыяльна перакладамі яны падалі ў шматфункцыянальны цэнтр паслуг (МФЦ) у Маскве. Там ім паставілі штамп у пашпарце на старонцы сямейнага становішча, пацвердзіўшы, што мужчыны зарэгістравалі шлюб. Супрацоўнік аформіў дакументы «без лішніх пытанняў, не змяняючыся ў твары», усё гэта заняло пяць хвілін, распавялі Стацко і Вайцяхоўскі. Па іх словах, гэта першы выпадак у расійскай гісторыі.

Між тым, спецыялісты органаў ЗАГС расійскай сталіцы заяўляюць, што яны не маглі прызнаць аднаполы шлюб, зарэгістраваны на тэрыторыі Даніі, і паставіць адпаведныя штампы ў пашпарты грамадзян РФ. Пра гэта заявіла "Інтэрфаксу" начальнік упраўлення ЗАГС Масквы Ірына Мураўёва ў пятніцу.

"Штамп у пашпарце аб рэгістрацыі шлюбаў супрацоўнікамі органаў ЗАГС прастаўляецца толькі ў дзень шлюбу на тэрыторыі Расіі. Калі шлюб грамадзян Расіі заключаны ў іншай дзяржаве, то ў заяўным парадку такі штамп можа быць пастаўлены ў агульнаграмадзянскі пашпарт міграцыйнай службай", — падкрэсліла Мураўёва.

Яна дадала, што дзейнічае міжнароднае сямейнае права, згодна з якім прызнаюцца сапраўднымі шлюбы паміж мужчынам і жанчынай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!