У Расіі зацвердзілі пералік недружалюбных краін. Пакуль у ім дзве дзяржавы

Урад Расіі зацвердзіў пералік недружалюбных краін. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расіі.
РІА "Навіны"

РІА "Навіны"

Расійскія ўлады ўключылі ў пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расіі, толькі ЗША і Чэхію.

Дакумент уводзіць абмежаванні на заключэнне дыпмісіямі гэтых краін працоўных дагавораў з фізічнымі асобамі. Чэхія зможа наймаць у дыпмісію ў Расіі не больш за 19 работнікаў-расіян, ЗША — ніводнага.

Раней расійскія ўлады ўжо паведамлялі аб тым, што амерыканскай дыпмісіі хочуць забараніць наймаць на працу расіян і грамадзян трэціх краін, а ўсім нанятым прыйдзецца звольніцца.

Гэта здаецца дробяззю, але не: калі падобнае здарылася ў 1986 годзе і амбасада пазбавілася наёмных супрацоўнікаў, то амерыканскім дыпламатам давялося працаваць на кухні, у гаражы і садзе. Артур Хартман, які быў у той час амбасадарам ЗША ў СССР, сам сеў за руль пасольскага аўтамабіля, а марскія пяхотнікі мылі посуд.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: