У Расіі знайшлі крывы алмаз. У ім убачылі сімвал перамогі зборнай Расіі над Харватыяй

Група кампаній па здабычы алмазаў "Алроса" знайшла у Архангельскай вобласці невялікі алмаз, які аддалена нагадвае футбольны мяч. Па меркаванню генеральнага дырэктара кампаніі, у гэтым — "добры знак" для ўсей нацыі.
Фота алмазу з Facebook-старонкі "Алросы"

Фота алмазу з Facebook-старонкі "Алросы"


Як паведамляе Meduza, Генеральны дырэктар "Алросы" Сяргей Іваноў (дарэчы, сын Сяргея Іванова - былога галавы адміністрацыі прэзідэнта Расіі) заявіў, гэтая знаходка можа быць "добрым знакам перад гульнёй зборнай Расіі па футболе на чэмпіянаце свету", бо 7 ліпеня яна сыграе са зборнай Харватыі. Прэс-рэліз на сайце Алросы, датычны каменю, называецца так: "Да чвэрцьфіналу прырода падарыла Расіі алмаз у форме футбольнага мяча".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: