У Расіі знішчылі 77 тон яблыкаў і груш з Беларусі

У Смаленскай вобласці Расіі 1-6 красавіка было знішчана чатыры партыі ўвезеных з Беларусі прадуктаў агульнай вагой 77 тон.


Аўтамабілі з грузам заехалі на тэрыторыю Расіі ў аб’езд афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў. Паводле дакументаў, яны павінны былі перавозіць кардонныя скрынкі, макулатуру і дэзінфікуючыя сродкі, але ўнутры аказалася амаль 60 тон груш і больш за 17 тон яблыкаў. Суправаджальных дакументаў на садавіну ў перавозчыкаў не было, піша REFORM.by.

Перавозчыкаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а грушы і яблыкі знішчылі на палігоне ТБА, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: