У расійскай Цюмені спецназ штурмаваў меркаваных прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы

Па некаторых звестках, у адным з прыватных дамоў выявілі двух прыхільнікаў ІДІЛ.

Па словах суразмоўцы агенцтва "Інтэрфакс", 12 красавіка падчас правядзення аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў была атрыманая інфармацыя аб знаходжанні ў адным з прыватных дамоў Цюмені двух узброеных прыхільнікаў ІДІЛ, якія планавалі ажыццяўленне тэракту ў месцах масавага знаходжання людзей. На вуліцах Навасёлаў, Магнітагорская, Лакаматыўная праводзілася спецаперацыя. Жыхароў суседніх дамоў эвакуявалі.

Відэа "Еўрарадыё".



Адзін з дамоў падчас спецаперацыі загарэўся — яго патушылі. Як паведамляецца, двое меркаваных тэрарыстаў былі забітыя. Актыўная фаза аперацыі скончылася, "ідзе зачыстка".

Паводле Interfax.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: